Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление МК РБ 66 20.10.2021 Аб змяненні пастановы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 12 верасня 2016 г. № 36

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

20 кастрычніка 2021 г. № 66

Аб змяненні пастановы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 12 верасня 2016 г. № 36

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1.Унесці  ў  пастанову  Міністэрства  культуры  Рэспублікі  Беларусь  ад  12  верасня 2016 г. № 36 «Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Мемарыяльны комплекс «Буйніцкае поле» са збудаваннямі і прадметамі ўзбраення ў межах згодна дадатку каля в. Буйнічы Магілёўскага раёна» наступныя змяненні:

назву выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Мемарыяльны комплекс «Буйніцкае поле» са збудаваннямі і прадметамі ўзбраення ў межах згодна дадатку каля в. Буйнічы Магілёўскага раёна»;

прэамбулу выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:»; тэкст выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Мемарыяльны комплекс «Буйніцкае поле» са збудаваннямі і прадметамі ўзбраення ў межах згодна дадатку каля в. Буйнічы Магілёўскага раёна» (дадаецца).»;

праект зон аховы  гісторыка-культурнай  каштоўнасці –  «Мемарыяльны  комплекс «Буйніцкае поле» са збудаваннямі і прадметамі ўзбраення ў межах згодна дадатку каля в. Буйнічы Магілёўскага раёна» выкласці ў новай рэдакцыі (дадаецца).

2.Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Міністр А.М.Маркевіч

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь 12.09.2016 № 36

(у рэдакцыі пастановы Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь 20.10.2021 № 66)

 

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Мемарыяльны комплекс «Буйніцкае поле» са збудаваннямі і прадметамі ўзбраення ў межах згодна дадатку каля в. Буйнічы Магілёўскага раёна»

ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.Праект  зон  аховы  нерухомай  матэрыяльнай  гісторыка-культурнай  каштоўнасці

«Мемарыяльны комплекс «Буйніцкае поле» са збудаваннямі і прадметамі ўзбраення ў межах згодна дадатку каля в. Буйнічы Магілёўскага раёна» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2.«Мемарыяльны комплекс «Буйніцкае поле» са збудаваннямі і прадметамі ўзбраення ў межах згодна дадатку каля в. Буйнічы Магілёўскага раёна» з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка- культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 513Д000048 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».

3.Праект зон аховы распрацаваны ўнітарным вытворчым камунальным прадпрыемствам «Цэнтр па рэстаўрацыі» па заказе таварыства з абмежаванай адказнасцю «Кансалтынг-буд».

4.Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і ўстанаўленні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5.Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных, бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу існуючага навакольнага асяроддзя і ландшафту.

6.Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона і зона рэгулявання забудовы.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2

ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

7.Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурна каштоўнасці з’яўляюцца:

на поўначы – ламаная лінія, якая ідзе ад кропкі № 1 (геаграфічныя каардынаты – N 53.866886°,  E 30.252724°)  да  кропкі  № 2  (геаграфічныя  каардынаты –  N 53.866547°, E 30.253178°),   далей    ад    кропкі    № 3    (геаграфічныя    каардынаты –    N 53.865935°, E 30.256397°) да кропкі № 4 (геаграфічныя каардынаты – N 53.865235°, E 30.256997°), далей ад кропкі № 5 (геаграфічныя каардынаты – N 53.865235°, E 30.258697°) да кропкі

№ 6 (геаграфічныя каардынаты – N 53.865135°, E 30.259097°);

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж праезнай часткі аўтамабільнай дарогі Р-93 «Магілёў-Бабруйск»  ад  кропкі  № 6  (геаграфічныя  каардынаты –  N 53.865135°, E 30.259097°) да кропкі № 7 (геаграфічныя каардынаты – N 53.857952°, E 30.257145°);

на поўдні – умоўная лінія, якая перасякае праезную частку аўтамабільнай дарогі Р-93

«Магілёў  –   Бабруйск»   ад   кропкі   № 7   (геаграфічныя   каардынаты –   N 53.857952°, E 30.257145°) да кропкі № 8 (геаграфічныя каардынаты – N 53.858052°, E 30.256645°), далей у накірунку да аўтамабільнай дарогі Н-11007 «Буйнічы – Цішкаўка – Севасцьянавічы – Сенькава  –  Ільінка»  ад  кропкі  № 9  (геаграфічныя  каардынаты – N 53.858752°, E 30.256445°) паралельна Н-11007 «Буйнічы – Цішкаўка – Севасцьянавічы – Сенькава  –   Ільінка»   да   кропкі   № 10   (геаграфічныя   каардынаты –   N 53.859952°, E 30.251145°),  далей   ад   кропкі   № 11   (геаграфічныя   каардынаты –   N 53.860152°, E 30.250545°) да кропкі № 12 (геаграфічныя каардынаты – N 53.860452°, E 30.250014°) і кропкі № 13 (геаграфічныя каардынаты – N 53.860792°, E 30.249860°);

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж  заходняга  краю  праезнай  часткі вул. Легендарнай аг. Буйнічы Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці ад кропкі № 13 (геаграфічныя каардынаты – N 53.860792°, E 30.249860°) да кропкі № 1 (геаграфічныя каардынаты – N 53.866886°, E 30.252724°).

8.Пры ажыццяўленні дзейнасці на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці павінны выконвацца патрабаванні:

Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры;

Палажэння аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675.

ГЛАВА 3

АХОЎНАЯ ЗОНА

9.Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) устаноўлена зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання.

Ахоўная зона супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.

10.На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя храмавага комплексу ў паўднёва- заходняй частцы ахоўнай зоны з боку вул. Легендарнай аг. Буйнічы Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці;

пракладка інжынерных камунікацый, не звязаных з функцыянаваннем гісторыка- культурнай каштоўнасці;

усталяванне рэкламных канструкцый.

ГЛАВА 4

ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

11.Зона рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы) устаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі, якая непасрэдна прылягае да гісторыка-культурнай каштоўнасці.

12.Мяжой зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі № 21 (геаграфічныя каардынаты – N 53.864618°, E 30.250670°) да кропкі № 22 (геаграфічныя каардынаты – N 53.864635°, E 30.251697°), праходзіць па паўночным  фасадзе  будынка  № 9  па  вул. Легендарнай аг. Буйнічы Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці і далей да перасячэння з кропкай № 1 (геаграфічныя каардынаты – N 53.866886°, E 30.252724°);

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж  заходняга  краю  праезнай  часткі вул. Легендарнай аг. Буйнічы Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці ад кропкі № 1 (геаграфічныя каардынаты – N 53.866886°, E 30.252724°) да кропкі № 13 (геаграфічныя каардынаты – N 53.860792°, E 30.249860°);

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі № 13 (геаграфічныя каардынаты – N 53.860792°, E 30.249860°) да кропкі № 14 (геаграфічныя каардынаты – N 53.860952°, E 30.249145°) і супадае з паўночным краем праезнай часткі Н-11007 «Буйнічы – Цішкаўка – Севасцьянавічы – Сенькава – Ільінка»;

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі № 14 (геаграфічныя каардынаты – N 53.860952°, E 30.249145°) да кропкі № 15 (геаграфічныя каардынаты – N 53.861198°, E 30.2493360°), далей праходзіць па заходнім фасадзе будынка № 8 па вул. Легендарнай аг. Буйнічы Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці, далей да кропкі № 16 (геаграфічныя каардынаты – N 53.861828°, E 30.249404°), далей да кропкі № 17 (геаграфічныя каардынаты – N 53.861805°, E 30.249824°), далей праходзіць па заходнім фасадзе будынкаў № 6 і № 7 па вул. Легендарнай аг. Буйнічы Магілёўскага раёна Магілёўскай  вобласці   да   кропкі   № 18   (геаграфічныя   каардынаты –   N 53.863766°, E 30.250116°), далей у створы з паўднёвым краем праезнай часткі мясцовага праезду да кропкі № 20 (геаграфічныя каардынаты – N 53.863716°, E 30.250714°), далей праходзіць па заходнім фасадзе будынка № 9 па вул. Легендарнай аг. Буйнічы Магілёўскага раёна Магілёўскай  вобласці   да   кропкі   № 21   (геаграфічныя   каардынаты –   N 53.864618°, E 30.250670°),   якая   знаходзіцца   з   боку   паўночнага   фасада    будынка    № 9    па вул. Легендарнай аг. Буйнічы Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці.

13.На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

будаўніцтва будынкаў і збудаванняў вышэй 20 м ад узроўню глебы да вышэйшай кропкі даху;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, гандлёва-складскіх аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;

будаўніцтва транспартных магістралей і развязак, эстакад, мастоў і іншых інжынерных збудаванняў;

усталяванне буйнапамерных рэкламных канструкцый.

 

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 

 

Дадатак

да праекта зон аховы

«Мемарыяльны комплекс

«Буйніцкае поле»

са збудаваннямі і прадметамі ўзбраення ў межах згодна дадатку каля в. Буйнічы Магілёўскага раёна»


Другие НПА

Постановление Минфин РБ №64 от 17.11.2021 Об изменении постановления Министерства финансов Республики Беларусь от 12 февраля 2018 г. № 13 Постановление НБ РБ №343 от 18.11.2021 Об изменении постановления Правления Национального банка Республики Беларусь от 29 сентября 2011 г. № 406 Постановление ГТК РБ №33 от 19.11.2021 Об изменении постановления Государственного таможенного комитета Республики Беларусь от 30 мая 2014 г. № 30 Постановление Минобразования РБ №243 от 09.11.2021 Аб змяненні пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20 снежня 2011 г. № 283 Постановление ГКНТ РБ №8 от 11.11.2021 Об утверждении Положения о порядке подтверждения выхода на проектную мощность Решение Лунинецкий райисполком №2039 от 18.11.2021 Об определении перечня объектов для отбывания осужденными наказания в виде общественных работ Решение Столинский райисполком №2667 от 16.11.2021 О возмещении затрат на строительство объектов распределительной инженерной и транспортной инфраструктуры Решение Ивановский райисполком №1510 от 17.11.2021 Об установлении нормативов фактического потребления тепловой энергии за июнь 2021 года Решение Ивановский райисполком №1511 от 17.11.2021 Об установлении нормативов фактического потребления тепловой энергии за июль 2021 года Решение Ивановский райисполком №1512 от 17.11.2021 Об установлении нормативов фактического потребления тепловой энергии за август 2021 года